У працы месенджара Telegram увечары 6 чэрвеня адбыўся масавы збой. Пра гэта сведчаць звесткі сэрвісу Downdetector, а таксама скаргі карыстальнікаў у сацыяльных сетках.
Непаладкі ў працы Telegram пачалі фіксавацца ў 23:05. Пераважна адбываюцца праблемы з падключэннем (93% выпадкаў). У астатніх не адпраўляюцца паведамленні.
Больш за ўсё паведамленняў аб збоях прыйшло з Беларусі, еўрапейскай часткі Расіі, Украіны, Германіі, Італіі, Эстоніі, Латвіі, Францыі і Іспаніі.
Каля 23.45 Telegram аднавіў працу.
0
0
0
0
0
0