Міністэрства аховы здароўя Бразіліі перастала абнаўляць інфармацыю пра агульную колькасць зафіксаваных выпадкаў каранавіруснай інфекцыі COVID-19 у краіне, паведамляе Reuters.

Кіраўнік Бразіліі Жаір Балсанару паведаміў, што Міністэрства аптымізуе збор статыстыкі па COVID-19, каб лепш выяўляць асяродкі захворвання і вызначаць далейшую стратэгію барацьбы з эпідэміяй.

Ён заявіў, што цяперашнія звесткі «не адлюстроўваюць сітуацыю ў краіне».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0