Фота Надзеі Бужан

Фота Надзеі Бужан

Мінздароўя сёння паведаміла, што ў Беларусі на раніцу 9 чэрвеня зафіксавана 50 265 выпадкаў каранавіруса. Гэта значыцца, у краіне 5319 выпадкаў на кожны мільён насельніцтва.

Такім чынам Беларусь выйшла на трэцяе месца ў Еўропе (калі не ўлічваць карлікаў Сан-Марына, Ватыкана, Андору). Складанае пытанне, што такое «карлікавая дзяржава»? Мы ўключалі ў спіс краіны з насельніцтвам больш за 100 тысяч чалавек.

  1. Люксембург — 6461
  2. Іспанія — 6177 
  3. Беларусь — 5319
  4. Ісландыя — 5297
  5. Бельгія — 5130
  6. Ірландыя — 5109
  7. Швецыя — 4471
  8. Вялікабрытанія — 4235
  9. Італія — 3891
  10. Швейцарыя — 3582.

У Люксембургу, Ісландыі і Ірландыі ўжо амаль перамаглі каранавірус. У Бельгіі фіксуецца па 100-150 захворванняў, у Іспаніі — па 200-300.

Калі лічбы працягнуць расці прыкладна ў тым жа тэмпе, праз два тыдні Беларусь можа выйсці на першае месца ў Еўропе па колькасці выпадкаў каранавіруса.

Колькасць тэстаў у пераліку на насельніцтва ў Беларусі не моцна адрозніваецца ад Ірландыі і Бельгіі. А вось у Люксембургу лічба ўдвая большая, чым у нас.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0