У Пухавіцкім раёне нагу мужчыны заціснула ў мотаблоку, яму спатрэбілася дапамога ратавальнікаў, паведамляе МНС.
Паведамленне пра тое, што мужчыну ў вёсцы Узляны Пухавіцкага раёна патрэбна дапамога, паступіла ратавальнікам 6 чэрвеня ў 9:51. Са слоў пацярпелага, падчас сельгасработ на гэтым участку ён паспрабаваў прывесці ў рух мотаблок. У нейкі момант прылада фрэзай зачапілася за штаны і заціснула нагу. Работнікі МНС пры дапамозе адмысловай прылады вызвалілі яе.
З траўмамі рознай ступені цяжкасці мужчыну даставілі ў бальніцу.