kremlin.ru

kremlin.ru

Расія часткова адкрые межы, дазволіўшы выязджаць з краіны на працу, вучобу, лячэнне і для догляду сваякоў. Пра гэта паведаміў прэм'ер-міністр Міхаіл Мішусцін, перадаюць «РІА Навіны».

Уезд у Расію дазволяць замежнікам, якія едуць на лячэнне або для таго, каб даглядаць блізкіх сваякоў.

Міхаіл Мішусцін паведаміў, што падпісаў адпаведнае распараджэнне ўрада. Яно пакуль не апублікавана.

Калі будуць адкрытыя межы Расіі, не ўдакладняецца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0