Вольга Нікалайчык, фота Волі Афіцэравай

Вольга Нікалайчык, фота Волі Афіцэравай

Разгляды спраў Паўла Севярынца і сябра ініцыятыўнай групы Вольгі Кавальковай Валянціна Фралова пройдуць у судзе Фрунзенскага раёна. Валянцін быў затрыманы перад пачаткам акцыі, а Павел — пасля, ужо каля дома, паведамляе spring96.org 

Затрыманых каля ГЦ «Сілуэт» Дзмітрыя Ражкова, Аляксея Вісцяжа, Іллю Латужку і Віталя Карніенку будуць судзіць праз Skype пасля 14.00 (суд Першамайскага раёна).

Вольга Нікалайчык атрымала 15 сутак арышту.

Алегу Баброўскаму, сябру ініцыятыўнай групы Ціханоўскага, далі 20 сутак. 

Валянціну Фралову, Рыгору Пагарцаву — 15 сутак.

Усяслава Пашкевіча і Дзмітрыя Ражкова аштрафавалі на 30 базавых велічынь (810 рублёў). Віталь Карніенка — 25 базавых велічынь (675 рублёў). Ілля Латужка і Аляксей Вісцяж - па 20 базавых штрафу (540 рублёў).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0