Як выглядае на сёння, галоўным альтэрнатыўным кандыдатам на сёлетніх прэзідэнцкіх выбарах у Беларусі будзе экс-банкір Віктар Бабарыка, піша Аляксандр Пашкевіч на Gazeta.arche.by.

Можна ўжо сказаць, што не толькі альтэрнатыўным, але і апазіцыйным. Бо хоць праграма і ўвогуле палітычнае аблічча нядаўняга «чорціка з табакеркі» яшчэ да канца не зразумелыя, тое, што ён не спойлер улады, сцвярджаць ужо можна ўпэўнена.

Але заўважна, што да гэтага чалавека ставяцца як мінімум стрымана, а нярэдка і адкрыта варожа многія прадстаўнікі беларускага нацыянал-дэмакратычнага лагера.

Прычыны гэтага розныя, але асноўная, бадай, такая: шмат хто бачыць у Бабарыку кандыдата, за спінай якога маячыць Крэмль.

А значыць, ягоны прыход да ўлады нібыта нясе пагрозу незалежнасці Беларусі.

Толькі ці цалкам апраўданыя гэтыя фобіі? Чытайце на Gazeta.arche.by.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0