Фота Надзеі Бужан

Фота Надзеі Бужан

Прызыўнікі ў Беларусі ўпершыню будуць прымаць прысягу без запрошаных родных і блізкіх, тыя змогуць паглядзець рытуал анлайн, паведамілі БЕЛТА ў Міністэрстве абароны.

Мінабароны ўлічвае эпідэміялагічную абстаноўку ў сваёй дзейнасці. Таму ў краіне не праводзіліся ўрачыстыя мерапрыемствы падчас адпраўкі новага папаўнення ў войскі. А ўсе навабранцы пасля прыбыцця ў войскі прайшлі двухтыднёвую ізаляцыю.

Змены закранулі і прыняцця прысягі. «Упершыню яна пройдзе без запрошаных родных і блізкіх. Але ўвесь цырыманіял будзе выкананы. Акрамя таго, мы арганізуем анлайн-трансляцыю з самых масавых месцаў прыняцця прысягі — з 72 АНЦ (72-га гвардзейскага аб'яднанага вучэбнага цэнтра падрыхтоўкі прапаршчыкаў і малодшых спецыялістаў) і Мар'інай Горкі», — распавяла афіцыйны прадстаўнік Міністэрства абароны Наталля Гаўрусік.

Бацькі змогуць паглядзець анлайн, як іх сыны прымаюць прысягу. Але і самі бацькі і маці салдат рыхтуюць відэавіншаванне дзецям. «Іх пакажуць падчас урачыстых мерапрыемстваў пасля цырымоніі прысягі», — дадала Наталля Гаўрусік.

Пасля цырымоніі прысягі вайскоўцаў чакаюць канцэрт і святочныя мерапрыемствы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0