Генетычныя пашпарты атрымалі ўжо больш за 16 тысяч беларусаў. Пра гэта «Мінск-Навінам» паведаміла намеснік дырэктара па навуковай рабоце Інстытута генетыкі і цыталогіі НАН Беларусі Алена Сычова.

— Усяго ў Інстытуце генетыкі і цыталогіі НАН Беларусі штогод выконваюць у сярэднім каля 38 тыс. генетычных аналізаў. Найбольш запатрабаваныя ў насельніцтва паслугі генетычнага тэсціравання (68% ад агульнага аб’ёму) па напрамках «медыцынская генетыка» і «генетыка спорту», — адзначыла Сычова.

Супрацоўнікі інстытута распрацавалі метады геннай дыягностыкі па 19 сацыяльна-значных захворваннях, у тым ліку такіх распаўсюджаных, як сардэчна-сасудзістыя, дыябет, астэапароз. ДНК-тэсціраванне па вызначэнні рызыкі невыношвання цяжарнасці, звязанай са спадчыннай тромбафіліяй, выканана для 13 099 жанчын. Паводле апытання адной тысячы беларусак з устаноўленымі генетычнымі прычынамі такой паталогіі, пасля адпаведнага лячэння 86,6% паспяхова нарадзілі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0