У Магілёве 67-гадовага мужчыну невядомы ўдарыў на вуліцы, паведамляе УУС.

Аказалася, 36-гадовы слесар адной з арганізацый горада да гэтага стаяў у прадуктовай краме ў адной чарзе з пацярпелым. Перад агрэсіўным мужчынам, які быў п'яны, стаяла жанчына, яна прапусціла магілёўца перад сабой у чарзе — у таго ў руках быў тавар і аплата без рэшты. Падазраваны пачаў абурацца, а выйшаўшы з крамы, ударыў мужчыну.

Завялі крымінальную справу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0