Затрыманьне Аляксея Думянкова

Затрыманьне Аляксея Думянкова

На 15 сутак арыштавалі гамельчука Аляксея Думянкова за непадпарадкаваньне міліцыі. Такое рашэньне вынес у судзе Чыгуначнага раёну Гомля Аляксей Хлышчанкоў, паведамляе «Свабода».

7 чэрвеня Аляксея Думянкова каля дома затрымалі міліцыянты ў цывільным. Яны дагналі яго, паставілі на калені і зьвязалі яму рукі за сьпінай папругай. Аляксей у той дзень зьбіраўся ісьці на пікет па зборы подпісаў за Сьвятлану Ціханоўскую.

Паводле пратаколу, Думянкоў уцякаў ад супрацоўнікаў РАУС, «штурхануў супрацоўніка міліцыі» і хапаў праваахоўнікаў «за форменнае абмундзіраваньне».

«Я спачатку ня ведаў, што гэта міліцыянты, — яны былі ў цывільным, і іх аўтамабіль быў не службовы. Я пабег ад іх проста ад страху, перапалохаўся. Я нікога не штурхаў, не крычаў, не абражаў, не хапаў за вопратку. Калі яны ўтрох падышлі да мяне — у мяне проста сэрца закалацілася, і я пабег уцякаць», — патлумачыў на судзе Думянкоў.

Дагэтуль невядомы лёс Юрыя Ўласава — паплечніка Сяргея Ціханоўскага. Ён павінен быў выйсьці з ІЧУ 7 чэрвеня пасьля 30-дзённага арышту. Але вечарам у суботу аказалася, што Юры знаходзіцца ў ізалятары. Ні ў судзе, ні ў ізалятары ягонай жонцы не паведамілі, чаму так сталася.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?