5 чэрвеня каля вёскі Брожка Бабруйскага раёна матацыкліст сутыкнуўся з фурай, паведамляе МУС.

ДТЗ адбылося на 15-м кіламетры трасы Бабруйск — Мазыр. 20-гадовы матацыкліст, жыхар Калінкавіч, рухаючыся на матацыкле Honda VT700C, урэзаўся ў грузавік MAN з цыстэрнай, які разварочваўся на кальцавой развязцы. Паводле папярэдняй інфармацыі, прычынай сутыкнення паслужыла няўважлівасць байкера.

20-гадовы хлопец з траўмамі быў дастаўлены ў бальніцу, дзе пазней памёр у рэанімацыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0