Юрыя Ўласава затрымалі 7 траўня пасьля акцыі падтрымкі Сяргея Ціханоўскага. Суд пакараў яго арыштам на 15 сутак за «несанкцыянаванае масавае мерапрыемства», паведамляе «Свабода».

На свабоду пасьля гэтага арышту Юры ня выйшаў — яму дадалі яшчэ 15 сутак.

Ня выйшаў ён і 6 чэрвеня, калі скончыліся другія 15 сутак. Сёньня стала вядома, што над ім прайшоў чарговы суд — за дробнае хуліганства і непадпарадкаваньне міліцыі. У ІЧУ паведамілі, што Ўласаў будзе пад арыштам да 21 чэрвеня. Гэта значыць, што яго трэці раз асудзілі на 15 сутак.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0