Фота Надзеі Бужан

Фота Надзеі Бужан

СК апублікаваў афіцыйны прэс-рэліз наконт кіраўніка ініцыятыўнай групы Святланы Ціханоўскай Сяргея Ціханоўскага і некалькіх яго паплечнікаў, затрыманых у Гродне 29 мая. 

Паводле следства, 29 мая ў час пікету па зборы подпісаў у Гродне было арганізавана правядзенне незаконнага грамадскага мерапрыемства, мітынгу, падчас якога здзейснены групавыя дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак і спалучаныя з відавочным непадпарадкаваннем законным патрабаванням міліцыі. У выніку гэтых дзеянняў пацярпелі два супрацоўнікі органаў унутраных спраў.

Сяргею Ціханоўскаму і яшчэ сямі асобам выставілі абвінавачванне па ч. 1 арт. 342 (арганізацыя і падрыхтоўка дзеяньняў, што груба парушаюць грамадскі парадак) Крымінальнага кодэкса Беларусі, дзеянні аднаго з іх дадаткова кваліфікаваныя следствам па арт. 364 (гвалт у дачыненні да супрацоўнікаў органаў унутраных спраў) Крымінальнага кодэкса Беларусі. Паводле першага артыкула прадугледжваецца штраф, або арышт, ці абмежаванне волі на тэрмін да трох гадоў, або пазбаўленне волі на той жа тэрмін. Паводле артыкула 364 — арышт, ці абмежаванне волі на тэрмін да пяці гадоў, або пазбаўленне волі на тэрмін да шасці гадоў.

У ходзе следчых дзеянняў, вывучэння відэазапісаў з месца пікетавання, устаноўлена яшчэ адна асоба, што ўжывала гвалт да супрацоўнікаў міліцыі, якія дастаўлялі затрыманых у службовы транспарт. У дачыненні да яго распачата крымінальная справа.

З санкцыі пракуратуры да абвінавачаных прыменена мера стрымання ў выглядзе заключэння пад варту.

Праводзяцца следчыя і іншыя працэсуальныя дзеянні. Прызначана правядзенне судова-медыцынскіх і іншых экспертыз.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0