Фельчара хуткай дапамогі з Ліды Паўла Палейчыка, які за ўдзел у стрыме блогера Сяргея Ціханоўскага атрымаў 7 дзён арышту, папярэдзілі на працы, што кантракт, які заканчваецца праз месяц, з ім працягваць не будуць. 

На дабрачыннай пляцоўцы Molamola з'явілася кампанія па зборы сродкаў на падтрымку сям'і доктара, жонка якога, таксама медык, цяпер знаходзіцца ў дэкрэтным адпачынку. Прычым 10 000 сабралі за 5 гадзін, а 15 100 рублёў за суткі. Зроблена 1039 ахвяраванняў.

І гэта пры тым, што планавалі сабраць усяго 2000.

«Сказалі: пасядзіш дома, падумаеш». Звальняюць фельчара лідскай хуткай, які атрымаў 7 сутак пасля стрыма Ціханоўскага

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0