Музычны сайт Tuzinfm.by як інтэрнэт-партал спыняе сваю дзейнасць, але працягне сваё існаванне як брэнд. Пра гэта паведаміў кіраўнік праекта Сяргей Будкін.

TuzinasTV працягне рабіць тэлепраект Belsat Music Live, на хвалях Беларускага Радыё Рацыя надалей будзе выходзіць праграма «Радыё Тузін», якую вядзе Алег Хаменка, TuzinFM як лэйбл надалей будзе праводзіць конкурс маладых выканаўцаў Заспявай BY разам з Фондам «Вяртанне», а таксама займацца іншымі музычнымі і адукацыйнымі праектамі ды рэлізіць абраныя сінглы і альбомы беларускіх выканаўцаў.

«Дзякуй усім, хто дапамагаў сталець «Тузіну». Наперадзе цэлае жыццё!» — напісаў Будкін.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0