На сайце КУВП «Баранавічыкамунцепласетка», як і на сайтах іншых баранавіцкіх прадпрыемстваў, ёсць магчымасць выбару мовы. Але калі з рускай версіяй усё добра, то пры выбары беларускай сайт паводзіць сябе дзіўна, адзначае Intex-Press.

Магчымасць выбару мовы — рускай або беларускай — пазначаная адпаведнымі сцяжкамі ў меню справа. Беларускі сцяжок пры націсканні спрацоўвае, але часткова. А словы перакладае, хутчэй, на «трасянку», чым на беларускую мову.

«Едзіная дыспетчэрская служба», «будні і празднікі прадпрыемства», «ацэніце, пожалуйста, працу нашого прадпрыемства», — так перакладае сайт «Камунцепласеткі» рускамоўныя матэрыялы на беларускую мову.

Дарэчы, «пераклад» спрацоўвае толькі ў меню сайта, усе матэрыялы ўнутры застаюцца рускамоўнымі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0