У бельгійскім горадзе Антверпен на фоне пратэстаў супраць расізму дэмантавалі статую караля Леапольда II, вядомага каланізатара Конга, паведамляе AFP.

Актывісты істотна пашкодзілі статую караля, які кіраваў краінай у 1865 па 1909 год.

Напэўна, скульптура стане часткай музейнай калекцыі.

Леапольд II стварыў на тэрыторыі сучаснай Дэмакратычнай Рэспублікі Конга «Вольную дзяржаву Конга».

Бельгійскае кіраванне было надзвычай жорсткім нават па мерках еўрапейскіх імперый таго часу. Бельгійскія каланізатары жорстка эксплуатавалі Конга, яго прыродныя і чалавечыя рэсурсы. За час існавання «Свабоднай дзяржавы Конга» з 1885 па 1908 год насельніцтва краіны скарацілася ў 2 разы.

Дэмантаж статуі караля ў Антверпене адбываецца на фоне масавых пратэстаў супраць расізму ў ЗША.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0