Фота Мінспорту
На 57-м годзе жыцця памёр галоўны трэнер нацыянальнай каманды Рэспублікі Беларусь па каратэ Анатоль Анатольевіч Кур'яновіч, паведамляе Мінспорту.
Пераможца I першынства СССР па каратэ сярод юніёраў 1982 г., неаднаразовы чэмпіён СССР, чэмпіён Еўропы па каратэ Акінава Годзю-ру 1993 года, ён любіў гэты від спорту і прысвяціў яму сваё жыццё, гаворыцца ў паведамленні.
Па завяршэнні кар'еры Анатоль Кур'яновіч стаў трэнерам, яго выхаванцы рэгулярна паказвалі высокія вынікі на міжнародных спаборніцтвах.