Аляксандр Лукашэнка прыняў сёння з дакладам старшыню Следчага камітэта Івана Наскевіча, піша БЕЛТА.
Кіраўнік дзяржавы пацікавіўся бягучымі вынікамі работы ведамства, расследаваннем найбольш буйных і рэзанансных крымінальных спраў. Акрамя таго, адна з тэм сустрэчы — арганізацыя дзейнасці Інстытута павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі Следчага камітэта.
«Паколькі ўсё пазнаецца ў параўнанні, што мы маем на гэтым годзе і як выглядаем на фоне мінулага года? Якая тут дынаміка?» — пацікавіўся ён.
Што тычыцца расследавання шэрагу крымiнальных спраў, Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што перш за ўсё ў яго на кантролі знаходзяцца грамадска значныя, буйныя злачынствы. «Хацелася б ведаць, якая тут сітуацыя, ці даведзены гэтыя крымінальныя справы да суда. Калі даведзены і рашэнне суда ёсць, то хацелася б ведаць, якое рашэнне», — пазначыў тэму для гутаркі кіраўнік дзяржавы.