Пракуратура Савецкага раёна Менску адмовілася распачынаць крымінальную справу па факту зьбіцьця міліцыянтамі ўдзельнікаў шэсьця на Дзень Любові.
Супольную заяву ў пракуратуру падавалі маладафронтаўцы Зьміцер Дашкевіч, Павал Кур’яновіч, Вадзім Ханяўка і Мікола Дземідзенка.
Пракуратура адзначае, што ва ўзбуджэньні крымінальнай справы адмоўлена «за адсутнасьцю грамадзкага небясьпечнага дзеяньня».
Маладафронтаўцы зьбіраюцца абскардзіць адмову раённай пракуратуры ў пракуратуры Менска.