Пра гэта патэнцыйны кандыдат у прэзідэнты, банкір і мецэнат Віктар Бабарыка заявіў сёння, каментуючы вобшукі і пераслед.

«Сёння пачалі адбывацца дзеянні, якія паказваюць, што прадстаўнікі ўлады рэальна гатовы выкарыстоўваць любыя сродкі для недапушчэння ў нашай краіне сумленных выбараў.

Увесь цынізм такіх дзеянняў у тым, што яны накіраваныя не на мяне, а накіраваныя на маіх сяброў і людзей, з якімі я працаваў. Чаму гэта зроблена? Бо прамога кампрамата на мяне няма і ў іх ёсць вялікая надзея, што людзей запалохаюць, прымусяць казаць няпраўду і агаворваць другіх людзей.

Я магу з дакладнасцю заявіць, што адзінымі правільнымі паводзінамі і адказам у гэтай сітуацыі, адказам на гэтае бязмежжа з'яўляецца працяг нашай барацьбы.

Я хачу звярнуцца да ўсіх тых, хто ўжо падвергся допытам, пераследам і выклікам ва ўпаўнаважаныя органы.

Не бойцеся казаць праўду. Не кажыце хлусню, не агаворвайце сябе і іншых людзей. Калі трэба, я спадзяюся, што сумленныя людзі заўсёды акажуць вам дапамогу — як юрыдычную, так і матэрыяльную.

Самая вялікая памылка ў гэтых дзеяннях улады ў тым, што той Беларусі, якая была раней і якую яны папіхалі як свой статак, больш не існуе. Беларусь прачнулася. І я хачу сказаць, што новая Беларусь змяце рэшткі гэтага старога рэжыму. Мы моцная і свабодная краіна. Мы — народ-пераможца».

Ён дадаў, што ў 14.00 будзе прэс-канферэнцыя. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
2