Аляксандр Лукашэнка правёў сёння сустрэчу з міністрам аховы здароўя Уладзімірам Каранікам. Абмяркоўваліся пытанні гатоўнасці айчыннай сістэмы аховы здароўя да магчымай другой хвалі пандэміі з улікам абранага Беларуссю шляхі барацьбы з распаўсюджваннем каранавіруса, піша БЕЛТА.

Лукашэнка адзначыў, што цяпер у свеце шмат размоў аб магчымасці другой хвалі пандэміі. «Так, пакуль не зусім гэта ясна, зразумела і іншае. Але калі другая хваля, то наш шлях — гэта абсалютна той шлях, якім павінны былі ісці ўсе дзяржавы», — упэўнены Аляксандр Лукашэнка.

Уладзімір Каранік ў сувязі з гэтым адзначыў, што эксперты, калі аналізуюць, напрыклад, шлях Швецыі, у якасці асноўнай перавагі называюць тое, што гэта тыя мерапрыемствы, якія могуць праводзіцца неабмежавана доўга.

У размове з журналістамі пасля завяршэння сустрэчы міністр згадаў выступленне дырэктара Еўрапейскага рэгіянальнага бюро Сусветнай арганізацыі аховы здароўя Ханса Клюге, які лічыць, што другая хваля непазбежная. Пытанне толькі ў тым, наколькі яна будзе цяжкай і наколькі закране нармальную жыццядзейнасць грамадства.

«Хоць некаторыя эксперты прыводзяць прыклад таго ж SARS (які выклікаў атыповую пнеўманію ў 2003 годзе), які вельмі блізкі да COVID-19. Гэта таксама сямейства каранавірусаў. Ён дастаткова доўга дастаўляў шмат непрыемнасцяў для азіяцкіх краін. У чэрвені досыць нечакана для экспертаў захворванне стала зніжацца, а ў ліпені практычна знікла і сышло ў эпідэмічны тупік. Не было ні другой, ні трэцяй хвалі», — распавёў Уладзімір Каранік.

«Таму тут трэба спадзявацца, што другі хвалі не будзе, але рыхтавацца да яе трэба абавязкова», — падкрэсліў міністр.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0