Tut.by

Tut.by

Для завяршэння работ на аб'екце каля Белдзяржцырка знойдзены новы інвестар, паведаміў старшыня Мінгарвыканкама Анатоль Сівак ў эфіры тэлеканала «Беларусь 1», паведамляе «Інтэрфакс».

«За апошнія паўгода адбыліся змены па аб'екце «экс-Кемпінскі». Мінулы інвестар знайшоў з новым інвестарам паразуменне, і ідзе ўжо невялікая карэктыроўка праектна-каштарыснай дакументацыі», — распавёў Сівак.

Па словах кіраўніка Мінгарвыканкама, работы будуць завершаны ў найбліжэйшыя год-паўтара.

Першапачаткова шматфункцыянальны комплекс на праспекце Незалежнасці планавалася здаць у эксплуатацыю да чэмпіянату свету па хакеі ў 2014 годзе. Заказчыкам праекта выступіла СТАА «Эліт Эстэйт», адным з сузаснавальнікаў якога з'яўлялася беларуская група кампаній «Трайпл».

Будаўніцтва не было завершана. У другой палове 2014 года стала вядома, што гатэля «Кемпінскі» ў складзе комплексу не будзе. У сакавіку 2016 года быў узяты пад варту кіраўнік групы кампаній «Трайпл» Юрый Чыж.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0