Кангрэс ЗША зацвердзіў пакет ваеннай дапамогі для Украіны на 2020 год на агульную суму $250 мільёнаў.

Пакет прадугледжвае забеспячэнне Украіны, у тым ліку, сродкамі контрбатарэйнай барацьбы, транспартнымі сродкамі, медыцынскім абсталяваннем, ажыццяўленнем падрыхтоўкі падраздзяленняў узброеных сіл.

Асобны акцэнт робіцца на падтрымцы ВМС Украіны, што вельмі важна ва ўмовах агрэсіўных паводзін Расіі ў акваторыі Чорнага і Азоўскага мораў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0