Патэнцыйны кандыдат у прэзідэнты краіны Віктар Бабарыка ў інтэрв'ю Tut.by распавёў пра тое, як гатовы бараніць выбар сваіх выбаршчыкаў.

Фота Надзеі Бужан

Фота Надзеі Бужан

«Тое, што мне скажуць рабіць выбаршчыкі, усе тры з паловай мільёны, я бадзёра гэта і зраблю. Як я ўжо сказаў, калі выбаршчыкі мае скажуць «Ідзём на плошчу», то я пайду на плошчу», — сказаў Бабарыка.

Таксама ён распавёў пра кнігу «Паўстанне мас», у якой гаворыцца, што ніводны дыктатарскі рэжым не можа ўтрымацца, калі ў яго няма электаральнай большасці.

«Ён можа ўтрымацца толькі кароткі час, на крыві», — сказаў Бабарыка.

Бабарыка заявіў, што гатовы не проста далучыцца да сваіх выбаршчыкаў, а як лідар гатовы ўзначаліць іх рашэнне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0