На ютуб-канале «Белай Русі» выйшла чарговае інтэрв’ю — на гэты раз з Вадзімам Гігіным. У размове з вядучым — палітолагам Аляксандрам Шпакоўскім — ён скардзіцца, што актывісты, якія збіраюць подпісы за Лукашэнку, сутыкаюцца з булінгам у інтэрнэце. Цкуюць і чыноўнікаў.

Скрыншот з відэа на канале «Белай Русі»

Скрыншот з відэа на канале «Белай Русі»

«Быццам ты мусіш быць таўстаскурым, але цябе гэта ўсё роўна кранае. Асабліва, калі чалавек упершыню з гэтым сутыкаецца. Мне адна намесніца міністра калісьці расказвала: «Вой, які жах, я ж завяла сабе старонку ў «Аднакласніках», і мне там сталі пісаць. Я пазакрывала гэта ўсё». Бо чалавек вымушаны закрываць», — наракае Гігін.

Ён успамінае, што калі падчас прэзідэнцкіх выбараў 2001 года быў у складзе Першамайскай раённай выбарчай камісіі, то пагрозы паступалі і ў яго бок.

«Тады была кампанія, тыпу грамадская, кімсьці спансаваная, якая займалася быццам назіраннем, а насамрэч — ціскам на чальцоў выбарчай камісіі.

Я памятаю добра, маім суседзям лісты ў скрыню кінулі, што ў вашым пад’ездзе жыве такі нягоднік, ён парушае заканадаўства, такія артыкулы.

Да мяне тады суседзі падышлі (паказвае жэст паціскання рукі. — «НН»): слухай, а мы не ведалі, што ты такі паважаны чалавек. Нават абярнулася ў плюс».

Выказаўся Гігін і пра цяперашнюю выбарчую кампанію і дзеянні ўладаў.

«Хлопцы, тыя, хто апаненты ўлады, вы самі ўсе казалі, што рэжым жорсткі, аўтарытарны. Ну ён так і дзейнічае. А што тут такога? Ва ўсім свеце ведаюць Аляксандра Лукашэнку, яго стыль як жорсткага кіраўніка».

Чытайце таксама: Шпакоўскі, Дзермант і Пятроўскі пайшлі ў Ютуб — але прагляды ў ролікаў мізэрныя ВІДЭА

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0