У Беларусі трэба больш актыўна будаваць арэнднае жыллё. І, у першую чаргу, яго павінны атрымліваць работнікі сацыяльнай сферы. Пра гэта ішла размова на нарадзе ў Лукашэнкі, паведамляе СТБ.

«Трэба нам шырэй разгортваць будаўніцтва арэнднага жылля, і пажадана, каб яно было ў прыярытэце, асабліва для дактароў, настаўнікаў, работнікаў сферы культуры і гэтак далей, — сказаў Лукашэнка. — Гэта, вядома ж, перш за ўсё тычыцца нашых рэгіёнаў, ды і ў Мінску ў нас нямала праблем па гэтых спецыялістах. Але вельмі важна, каб мы звярнулі ўвагу на рэгіёны. Тады і цякучасць кадраў паменшыцца, і людзі не будуць за мяжу з'язджаць, каб зарабіць няшчасныя дзевяцьсот ці тысячу еўра, а потым патраціць іх на звычайныя патрэбы».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0