Кіраўнік офіса прэзідэнта Украіны Андрэй Ярмак абмеркаваў з беларускім калегам Ігарам Сергеенкам маючы адбыцца візіт прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага ў Беларусь.

Візіт папярэдне запланаваны на кастрычнік гэтага года.

Бакі спадзяюцца, што эпідэмічная сітуацыя не перашкодзіць удзелу прэзідэнтаў дзвюх краін у трэцім Форуме рэгіёнаў Украіны і Беларусі, які павінен адбыцца восенню ў Гродне.

Акрамя візіту Ярмак і Сергеенка абмеркавалі супрацоўніцтва ў галіне інфраструктуры, працу трохбаковай кантактнай групы і эканамічнае супрацоўніцтва.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0