У міліцыю звярнулася жанчына. Яна расказала, што хавала ад сужыцеля грошы, дакументы і банкаўскія карты ў паштовай скрыні пад’езда. Калі ёй спатрэбілася некалькі купюр, яна спусцілася да «схованкі» і выявіла, што корпус скрыні пашкоджаны, а грошай унутры няма, паведамляе абласная міліцыя.

Супрацоўнікі крымінальнага вышуку з дапамогай запісаў камер відэаназірання ўстанавілі, што крадзеж учынілі падлеткі 15 і 16 гадоў.

Маладыя людзі чакалі таварыша, які жыве ў тым пад'ездзе. Каб заняць час, яны вырашылі праверыць змесціва паштовых скрынь, у адной з якіх і выявілі каштоўную знаходку. Хлопцы адагнулі вечка скрыні, забралі грошы і карткі і сышлі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0