Пад Слуцкам у чацвер, 11 чэрвеня, патанула жанчына, піша «Інфа-Кур'ер».

Вядома, што яна выпівала ў кампаніі. У нейкі момант 26-гадовая жанчына ў заклад вырашыла пераплысці пажарны вадаём. Каля 17-й гадзіны ў міліцыю патэлефанаваў мужчына і паведаміў пра здарэнне: ягоная знаёмая патанула.

На беразе знайшлі яе асабістыя рэчы і вопратку.

Цела жанчыны знойдзена сёння.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0