У страхавой кампаніі «Кентаўр», дзе ў чацвер, 11 чэрвеня прайшлі ператрусы, заблакавалі рахункі кліентаў. Пра гэта TUT.BY распавёў дырэктар кампаніі Сяргей Прохарчык. Па яго словах, ніякіх тлумачэнняў кампанія пакуль не атрымала.

Рахункі кліентаў «Кентаўра» былі заблакаваныя яшчэ ў пятніцу.

— Мы нанялі адвакатаў, спрабавалі нешта высветліць, запатрабаваць, каб рахункі размарозілі, але пакуль ніяк не можам паўплываць на сітуацыю. Якіх-небудзь тлумачэнняў нам так і не далі. Цяпер нам не даюць разлічвацца з людзьмі, і гэта дрэнна, — сказаў Сяргей Прохарчык.

Ператрусы прайшлі ў двух офісах кампаніі ў чацвер, 11 чэрвеня. Пасля іх дырэктар распавядаў, што ў іх канфіскавалі дакументы па фарміраванні статутнага фонду, пратакол сходу акцыянераў, базу па бухуліку, два працоўныя ноўтбукі, два тэлефоны. Нікога нікуды не выклікалі і не дапытвалі, абвінавачванняў не прад'яўлялі.

— З Белгазпрамбанкам у нас добрыя працоўныя адносіны, аснову якіх складае дамова на разлікова-касавае абслугоўванне. Мы супрацоўнічаем з імі шмат гадоў, але, акрамя гэтага, супрацоўнічаем яшчэ з 13 банкамі, — казаў Сяргей Прохарчык.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0