12 чэрвеня ў Віцебску памерла медсястра Віцебскай гарадской клінічнай бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі Наталля Анціпава. У яе быў каранавірус. Пра гэта TUT.BY распавяла яе сястра Таццяна.

Наталля Анціпава працавала ў хірургічным аддзяленні.

Жанчына памерла ў пятніцу, 12 чэрвеня. Прычынай смерці ў дакументах, па словах яе сястры Таццяны, значыцца вострая рэспіраторная недастатковасць.

— У яе была вірусная пнеўманія і каранавірус. Яна пайшла на бальнічны 29 мая, таму што дрэнна адчула сябе яшчэ на працы — напэўна, гэта было 27 мая. Прыйшла з працы і кажа: нешта мне неяк дрэнна, як пры прастудзе. А ў пятніцу [29 мая] у яе ўжо была тэмпература да 38 і яна выклікала лекара. Лекар прызначыў супрацьвірусныя прэпараты, антыбіётыкі дома піць, даў бальнічны і сказаў прыйсці ў аўторак на прыём. Лепш не рабілася — і ў сераду Наташы зрабілі тэст на каранавірус і здымак. Там пнеўманія. Адразу далі накіраванне ў «трэстаўскую» бальніцу [Віцебская гарадская цэнтральная клінічная бальніца], шпіталізацыя была ў той жа дзень. 4 чэрвеня яе ўжо забралі ў БХМД. Што вынік тэсту станоўчы, мы даведаліся 5 чэрвеня. Наташа была ў рэанімацыі на ШВЛ, а ўчора памерла.

Наталлі Анціпавай было 42 гады. Па словах сястры, яна жыла разам з ёй і мамай і прапрацавала медсястрой каля 15 гадоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0