Пра гэта сёння заявіў намеснік старшыні савета рэспублікі Анатоль Рубінаў на сустрэчы з намеснікам кіраўніка германска‑беларускай парламенцкай групы Бундэстага Іллёй Зайфертам.

«Калі ставіць пытанне пра тое, каму «належыць» Беларусь — Еўропе ці Расіі, то пазіцыя Беларусі — сябраваць з усходам і захадам і служыць мостам, каб гэтыя сувязі, у тым ліку паміж Расіяй і Еўропай рабіліся больш эфектыўнымі», — падкрэсліў Анатоль Рубінаў

і дадаў, што такая пазіцыя выгадная і Еўропе, бо цераз Беларусь ідзе 30% газу, нафта. Вельмі важна, адзначыў ён, каб гэтая сістэма стабільна працавала.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?