У Кітаі на трасе выбухнула нафтаналіўная аўтацыстэрна. У выніку дзесяць чалавек загінула, не менш за 117 пацярпела, паведамляе БелТА са спасылкай на інфармацыйнае агенцтва «Сіньхуа».
Інцыдэнт адбыўся на хуткаснай аўтамагістралі ў правінцыі Чжэцзян на ўсходзе Кітая. У выніку выбуху пацярпелі некалькі найбліжэйшых жылых дамоў і завадскіх цэхаў уздоўж трасы Шэньян — Хайкоу. Прычына здарэння высвятляецца.