9 красавіка ў Гомельскім абласным судзе, дзе разглядаецца крымінальная справа аб забойстве жыхара вёскі Пухавічы Жыткавіцкага раёна Мікалая Макарэвіча, сваякі забітага падалі іск аб кампенсацыі маральнага ўрону ў памеры 20 млн. рублёў.

Суд прыняў іскавую заяву, абвінавачваныя іск прызналі. На судовым пасяджэнні плануецца прагледзець відэаматэрыялы справы, на якіх адлюстраваны следчы эксперымент з удзелам падазроных. Таксама на судзе будуць агледжаны рэчавыя доказы, у прыватнасці, сродкі забойства — дзве сякеры.

Слуханне справы пачалося 7 красавіка.

У забойстве абвінавачваюцца аднавяскоўцы загінулага — тры мужчыны і маладая жанчына.
8 красавіка на пасяджэнні былі апытаныя сведкі — прыкладна 20 жыхароў Пухавічаў і супрацоўнікі міліцыі. Аднавяскоўцы не прадаставілі суду ніякіх праўдзівых звестак аб тым, што М.Макарэвіч спальваў пабудовы, трымаў вёску ў страху. У судзе высветлілася, што такіх яго пагроз асабіста ніхто не чуў. З паказанняў жыхароў вёскі і супрацоўнікаў міліцыі высветлілася, што Макарэвіч вінаваты ў двух пажарах, за якія ён раней ужо адседзеў у турме. Падазраваўся ён у падпале, учыненым напярэдадні сваёй гібелі, але магчымасці даказаць яго віну ў міліцыі ўжо няма. Пры затрыманні Макарэвіч прызнаўся, што спаліў хлеў сваёй суседкі, таму што тая нібыта забіла свайго мужа, яго сябра. Сваякі М.Макарэвіча зазначаюць, што не падпалы, а менавіта гэтыя абвінавачанні ў адрас жанчыны маглі стаць матывам расправы.

Маці аднаго з абвінавачваных заявіла на судзе, што не лічыць свайго сына вінаватым.

Мы б самі, калі б сустрэлі Міеса (вясковая мянушка забітага. — БелаПАН.), запаролі б яго віламі», — сказала жанчына.
Пры гэтым сваякі абвінавачванага не пацвердзілі на судзе, што іх маёмасць спаліў менавіта Макарэвіч.

Участковы Васіль Мірановіч паказаў у судзе, што скаргаў яму на М.Макарэвіча не паступала.

Алена Германовіч, БелаПАН

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0