Новую схему руху транспарту рэалізавалі на плошчы Багушэвіча ў Мінску.
Было прынята рашэнне пусціць рух па коле. За аснову праекціроўшчыкі прапанавалі ўзяць вопыт плошчы Бангалор з яе так званым турбаколам. Рух там рэгулююць не толькі дарожныя знакі і разметка, але і святлафоры.
Плошча Багушэвіча застанецца звыклым кругам, але вельмі падобным у плане арганізацыі дарожнага руху на плошчу Бангалор.
Няважна, з якога напрамку вы рухаецеся, вы пад'язджаеце да плошчы і бачыце святлафор. Калі загарэлася зялёнае, вы працягваеце рух. У гэты час на плошчы будзе спынены рух, каб не было канфліктаў. Далей вы рухаецеся згодна сігналаў святлафора.