Візіт у Беларусь камісара Еўрасаюза па знешніх сувязях і палітыцы добрасуседства Беніты Ферэра‑Вальднер адкладваецца.
Пра гэта паведаміў журналістам 9 красавіка прэс‑сакратар Міністэрства замежных спраў Беларусі Андрэй Папоў на брыфінгу ў Мінску.
«Візіт адкладваецца. Цяпер бакі працуюць над новымі датамі», — сказаў А.Папоў.
Як раней паведамляў БелаПАН, першапачаткова афіцыйны візіт Ферэра‑Вальднер у Мінск быў запланаваны на 12—13 сакавіка. 11 сакавіка прэс‑служба МЗС Беларусі паведаміла, што ўрад Беларусі і еўракамісар па знешніх сувязях і палітыцы добрасуседства дамовіліся пра перанос візіту на сярэдзіну красавіка.