У Беларусі прагнозы на чэрвень аб плаўным зніжэнні захворвання на каранавірус спраўджваюцца. Пра гэта ў эфіры АНТ распавяла намеснік міністра — галоўны дзяржаўны санітарны доктар Беларусі Наталля Жукава.

Фота Надзеі Бужан.

Фота Надзеі Бужан.

«Мы адсочваем эпідсітуацыю і можам казаць пра тое, што сёння колькасць захворванняў зніжаецца. Прагнозы, якія былі зробленыя раней на чэрвень месяц аб планым зніжэнні захворвання, спраўджваюцца. Ёсць тэрыторыі, дзе захворванне практычна мінімальнае, ёсць тэрыторыі, дзе яшчэ эпідпрацэс працягваецца, але ў цэлым мы бачым станоўчую дынаміку», — адзначыла намеснік міністра.

Наталля Жукава лічыць, што другая хваля віруса не выключана.

«Ва ўсялякім выпадку, сістэма аховы здароўя рыхтуецца да гэтага. Мы будзем назіраць за краінамі, якія сёння знаходзяцца некалькі ў іншай стадыі, дзе інфекцыя ў тым выглядзе, у якім мы назіралі яе ў сакавіку і красавіку, дзе гэты эпідпрацэс завяршыўся, і будзем рабіць высновы і будаваць прагнозы», — падкрэсліла галоўны дзяржаўны санітарны доктар краіны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0