У Мінску на фасадзе жылога дома на вуліцы Кузьмы Чорнага, 31 з'явіўся партрэт беларускага пісьменніка. Па словах мастакоў, працу выканалі да юбілею — 24 чэрвеня споўніцца 120 гадоў з дня нараджэння аўтара, перадае TUT.BY.

Фота t.me/minsk_new

Фота t.me/minsk_new

Каманда Zadelo стала выканаўцам партрэта Кузьмы Чорнага. Па словах куратара праекта Дзмітрыя Вяселіна, графіці з усімі інстанцыямі ўзгоднена, ідэю такой працы прапанаваў адзін з жыхароў дома. Паводле пагаднення, раскрываць яго асобу мастакі не могуць.

— Ёсць чалавек, які падтрымлівае нашу ініцыятыву. На аднайменнай вуліцы мы вырашылі намаляваць цікавага чалавека. Мне хацелася б, каб людзі як мінімум даведаліся ці ўспомнілі пра такога дзеяча, — кажа куратар Zadelo.

Праект яшчэ не да канца рэалізаваны. Мастакі працуюць з 10 чэрвеня, Вяселін кажа, што праца будзе скончана днямі.

Па словах куратара праекта, гэты партрэт будзе стартам для іншых падобных работ, якія з'явяцца ў рэгіёнах.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0