У вадаёме ў раёне вуліцы Берута патануў мінчук, паведамляе МНС.

Відавочцы паведамілі ратавальнікам, што ў вадаёме ў раёне вуліцы Берута патануў мужчына. Падраздзяленні МНС прыбылі да месца выкліку, на паверхні вады нікога не назіралася.

У 14:51 за 12 м ад берага на глыбіні каля 2 м быў знойдзены мужчына 1971 года нараджэння, жыхар гэтага раёна. У 15:14 канстатавалі смерць.

Мужчына з родным і стрыечным братам выпівалі на беразе. Праз некаторы час мінчук вырашыў асвяжыцца. Колькі мужчына знаходзіўся пад вадой, яго браты патлумачыць не змаглі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0