Смеццявоз збіў пенсіянерку ў Мінску, жанчына памерла, паведамляе Следчы камітэт.
Аварыя адбылася сёння ў двары аднаго з дамоў на вуліцы Крупскай. За рулём смеццявоза быў 49-гадовы кіроўца.
Загрузіўшы смецце з бакаў, кіроўца пачаў рух і наехаў на 81-гадовую жанчыну, якая пераходзіла дарогу. Яна загінула.
Завялі крымінальную справу.