У сувязі з правядзеннем работ па капітальным рамонце праезнай часткі закрываецца рух па ўчастку вуліцы Максіма Багдановіча ў Мінску.

Як паведамляе сталічная Дзяржаўтаінспекцыя,

з 5 гадзін 11 красавіка да 5 гадзін 13 красавіка і з 5 гадзін 18 красавіка да 5 гадзін 20 красавіка закрываецца рух усіх відаў транспарту па вуліцы Багдановіча на ўчастку ад праспекта Машэрава да вуліцы Янкі Купалы,

без закрыцця руху на перакрыжаваннях вуліца Багдановіча — вуліца Купалы, вуліца Багдановіча — праспект Машэрава.

З 24 гадзін 30 красавіка да 5 гадзін 4 мая закрываецца рух на ўчастку вуліцы Багдановіча ад вуліцы Янкі Купалы да вуліцы Раманаўская слабада з закрыццём перакрыжавання вуліца Багдановіча — вуліца Купалы.

Таксама з 24 гадзін 9 красавіка да 5 гадзін 20 красавіка абмяжоўваецца рух транспарту па вуліцы Багдановіча ў напрамку праспекта Машэрава ў бок вуліцы Янкі Купалы.

ДАІ прапаноўвае маршруты аб’езду: праспект Машэрава — праспект Пераможцаў — вуліца Няміга; праспект Машэрава — вуліца Ціміразева — вуліца Клары Цэткін — праспект Дзяржынскага; праспект Машэрава — праспект Незалежнасці; праспект Машэрава — вуліца Казлова — вуліца Першамайская.

Дзяржаўтаінспекцыя просіць вадзіцеляў быць як мага больш уважлівымі на дадзеных участках вулічна‑дарожнай сеткі і выконваць правілы дарожнага руху з улікам увядзення часовых абмежаванняў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?