Як паведамляе тэлеграм-канал ДАІ Мінска, кіроўца аўтамабіля «Форд» рухаўся па вуліцы Прытыцкага увечары 15 чэрвеня. Паміж вуліцамі Нёманскай і Каменнагорскай ён наехаў на пешахода, які ў стане ап'янення пераходзіў вуліцу ў неўстаноўленым месцы. Пешаход з траўмамі трапіў у бальніцу.