Паводле Сусветнай метрыкі, па стане на раніцу 16 чэрвеня ў свеце зарэгістравана 8 118 570 выпадкаў каранавіруса, памерлі 439 195 чалавек.

Найбольшая колькасць інфікаваных у ЗША, там зафіксавана 2 182 950 выпадкаў каранавіруса, а памерлі 118 283 чалавекі, з іх 425 — за ўчора. У Бразіліі зафіксавана 891,5 тысячы выпадкаў каранавіруса, 729 чалавек памерлі ўчора. У Расіі каранавірус выяўлены ў 537,2 тысячы чалавек, 143 памерлі ўчора. 

Усяго ў свеце за 15 чэрвеня зафіксавана 124 600 новых выпадкаў каранавіруса.

За 15 чэрвеня памерлі ад каранавіруса 3 415 чалавек.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0