Камітэт Сената Кангрэса ЗША па ўзброеных сілах ухваліў выдзяленне $10 млн на рэалізацыю праектаў па скарачэнні часу, неабходнага для правядзення ядзернага выпрабавання. Адпаведную папраўку да праекта абароннага бюджэту на наступны фінансавы год прынялі на закрытым пасяджэнні, паведамляюць інфармагенцтвы.

Папраўку прапанаваў сенатар-рэспубліканец Том Котан. Поўны тэкст праекта абароннага бюджэту на наступны год павінен быць апублікаваны найбліжэйшым часам.

У канцы мая газета The Washington Post паведаміла са спасылкай на крыніцы, што ў Адміністрацыі прэзідэнта ЗША абмяркоўваецца пытанне аднаўлення ў краіне ядзерных выпрабаванняў. Іх не праводзілі з 1992 года.

Паводле звестак WP, сустрэча, на якой уздымалася пытанне аб адраджэнні ядзерных выпрабаванняў, прайшла 15 мая. Напярэдадні Дзярждэпартамент абвінаваціў Расію ў правядзенні эксперыментаў з перавышэннем крытычнай масы ядзернага матэрыялу і энергетычным выхадам. Акрамя таго, выпрабаванні ядзернай зброі насуперак дамовам ідуць у Кітаі, паведамлялася ў дакладзе Дзярждэпа.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0