Фота Надзеі Бужан

Фота Надзеі Бужан

Міністэрства аховы здароўя Літвы зацвердзіла спіс 45 краін, у якіх за апошнія 14 дзён узровень захворвання на каранавірус (COVID-19) быў вышэйшы за 25 выпадкаў на 100 000 жыхароў. Гэты спіс будзе абнаўляцца кожны тыдзень. Яго будзе аб'яўляць Міністэрства аховы здароўя, піша Delfi.lt.

У спісе ў асноўным не краіны Еўрасаюза і Еўрапейскай эканамічнай зоны. Людзі, якія вярнуліся з гэтых краін у Літву, павінны 14 дзён правесці ў самаізаляцыі. Акрамя таго, яны на працягу 48 гадзін павінны зарэгістравацца ў Нацыянальным цэнтры грамадскай аховы здароўя, падаць свае даныя спецыялістам.

Замежнікі з гэтых краін у Літву могуць прыехаць толькі ў выключным выпадку. Тыя, хто атрымае дазвол на прыезд, павінны 14 дзён правесці ў ізаляцыі.

У спіс уваходзяць такія краіны, як Афганістан, Аргенціна, Арменія, Азербайджан, Бразілія, ЗША, Ірак, Джыбуці, ААЭ, Іран, Гандурас.

З еўрапейскіх краін гэта Андора, Сан-Марына, Малдова, Гібралтар, Паўночная Македонія, Партугалія, Швецыя і, безумоўна, Беларусь, дзе 119 выпадкаў на 100 тысяч жыхароў за апошнія 14 дзён. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0