Аляксандр Лукашэнка бачыць добрыя магчымасці для эканамічнага развіцця краіны і ў тым ліку звязвае іх з больш хуткім выхадам свету з пандэміі. Пра гэта ён заявіў сёння ў час рабочай паездкі ў Гродна, перадае БЕЛТА.
«Жыць можна. Трэба толькі, каб хутчэй выйшлі ўсе з гэтай пандэміі. Таму што эканоміка экспартна арыентаваная. Чым хутчэй адкрыецца свет пасля гэтай хваробы, тым лепш будзе для Беларусі», — падкрэсліў ён
Што тычыцца сельскай гаспадаркі, Аляксандр Лукашэнка канстатаваў, што ўмовы надвор'я ў гэтым годзе пакуль складаюцца як нельга лепш. «Я ўжо думаю, што, можа быць, з-за пандэміі, што менш лётаць пачалі. Я памятаю толькі з дзяцінства такое надвор'е, калі навальніцы, добрыя дажджы ў гэты час», — адзначыў ён.
«Гэта для сельскай гаспадаркі, перапрацоўчай прамысловасці сыравіна — малако, мяса будзе. Гэта, вядома, вялікая ўдача», — сказаў беларускі кіраўнік.