Фота Надзеі Бужан

Фота Надзеі Бужан

Міністэрства энергетыкі Беларусі не атрымлівала ад «Газпрама» афіцыйных апавяшчэнняў аб магчымым спыненні паставак расійскага газу ў Беларусь з 1 ліпеня 2020 года, паведамілі «Інтэрфакс-Захад» у прэс-службе ўстановы.

«Афіцыйнага ліста аб спыненні паставак газу з 1 ліпеня для беларускіх спажыўцоў ад ПАТ «Газпрам» у Мінэнерга не паступала», — сказаў прадстаўнік прэс-службы, каментуючы па просьбе агенцтва інфармацыю, распаўсюджаную ў шэрагу тэлеграм-каналаў.

«Міністэрства энергетыкі зацікаўлена ў працягу перамоваў з расійскім бокам па ўмовах паставак газу і нацэлена на канструктыўны дыялог», — дадалі ў прэс-службе ведамства.

Як паведамлялася, у канцы мая кіраўнік «Газпрама» Аляксей Мілер заявіў, што беларускі бок назапасіў доўг за пастаўкі газу з пачатку гэтага года ў памеры $165,57 млн. У Мінэнерга Беларусі ў сваю чаргу заявілі аб адсутнасці запазычанасці і канстатавалі рознагалоссі па вызначэнні кошту пастаўлянага прыроднага газу з улікам яго каларыйнасці.

Пасля перамоваў з Мінэнерга РФ і «Газпрамам» 9 чэрвеня Мінэнерга Беларусі пацвердзіла сваю пазіцыю і запытала ў расійскага боку методыку вызначэння фактычнай сярэднямесячнай цеплыні згарання прыроднага газу з метралагічным пацвярджэннем яе прыдатнасці ў адпаведнасці з заканадаўствам Беларусі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0