Святлана Ціханоўская панесла подпісы ў адміністрацыю Савецкага раёна Гомеля, паведамляе Радыё Свабода. Яна заявіла, што будзе працягваць удзел у выбарчай кампаніі, бо «толькі так я магу дапамагчы мужу».

Раней 16 чэрвеня патэнцыйная кандыдатка ў прэзідэнты распаўсюдзіла відэазварот, у якім заявіла аб пагрозах, якія ёй паступаюць у сувязі з удзелам у выбарах.

Яна казала, што калі зразумее, што пагрозы маюць пад сабой грунт, то зробіць выбар на карысць дзяцей, а не палітычнай барацьбы. Цяпер дзеці Ціханоўскіх у Мінску з маці Святланы.

Гомель быў першым горадам, дзе Ціханоўская спрабавала здаць подпісы. Нумар, з якога тэлефанавалі, быў з украінскім кодам.

Днём раней Ціханоўская сказала Свабодзе, што за яе вылучэнне кандыдаткай у прэзідэнты сабралі 100 тысяч подпісаў, неабходных для рэгістрацыі.

«Стаіць выбар: дзеці або далейшая барацьба». Ціханоўская сабралася здымацца з выбараў, а пасля перадумала ВІДЭА

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0